Kamunikat.org (kamunikat) wrote in belarus_america,
Kamunikat.org
kamunikat
belarus_america

Новы час, 32 (304) 2012 | Камунікат.org

Новы час
32 (304) 2012

Кіраўнік дзяржавы адправіў у адстаўку кар’ернага дыпламата Сяргея Мартынава і прызначыў міністрам замежных спраў кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімера Макея. Ёсць меркаванне, што на восень запланаваныя эканамічныя перамовы з ЕС — беларускай дзяржаве патрэбныя грошы, а расійскіх не хапае. Палітолагі рознай афарбоўкі выказваюць даволі супрацьлеглыя меркаванні. Напрыклад, палітолаг Павел Усаў піша для інтэрнэт-рэсурса The Point: «Ад таго, што Макей стаў міністрам замежных спраў, трэба хутчэй чакаць узмацнення канфрантацыі з ЕС і Захадам у цэлым. Гэтым прызначэннем Лукашэнка паказаў, што не збіраецца ісці насустрач патрабаванням Захаду шляхам палітычных і дыпламатычных саступак, і будзе і надалей праводзіць жорсткую палітыку як унутры краіны, так і ў дыпламатычных адносінах з Захадам». Нагадаем, Уладзімір Макей знаходзіцца ў спісе персон нон-грата для ЕС як адзін з бліжэйшых паплечнікаў Лукашэнкі. Болей...

  • Post a new comment

    Error

    default userpic
  • 0 comments