You are viewing the community [info]belarus_america

LiveJournal for Americans in Belarus and Belarussians in America.

View:User Info.
View:Friends.
View:Calendar.
View:Memories.
You're looking at the latest 20 entries. Missed some entries? Then simply jump back 20 entries.

Monday, May 28th, 2012

Subject:Новы час, 21 (293) 2012 | Камунікат.org
Posted by:kamunikat.
Time:1:06 pm.
Новы час
21 (293) 2012

Напрыканцы мая Беларусь з афіцыйным візітам наведае зноўабраны стары кіраўнік Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства ўжо заявіў, што гэты візіт ёсць пацверджаннем значнасці сувязяў дзвюх дзяржаў. Каляпалітычнае кола тым часам пасмейваецца, што Уладзімір Уладзіміравіч едзе наведаць тэрыторыі, якія ўваходзяць у праграму па збору зямель Болей...

Comments: Add Your Own.

Sunday, May 20th, 2012

Subject:Новы час, 20 (292) 2012 | Камунікат.org
Posted by:kamunikat.
Time:10:02 am.
Новы час
20 (292) 2012

Нягледзячы на наяўнасць у Канстытуцыі Беларусі артыкула 57, які прадугледжвае магчымасць праходжання альтэрнатыўнай грамадзянскай службы (АГС), дагэтуль не прыняты адпаведны закон, які б даваў такую магчымасць. Тым не менш, у краіне ёсць маладыя людзі, якія не жадаюць ісці ў войска, але гатовы праходзіць АГС. Пра гэта яны заявілі на прэс-канферэнцыі ў Мінску 16 мая. Болей...

Comments: Add Your Own.

Saturday, May 19th, 2012

Subject:Народная Воля, 77-78 | Камунікат.org
Posted by:kamunikat.
Time:11:59 pm.
Народная Воля
77-78

Нядаўна журналісты выявілі дзіўную рэч: беларускія цукеркі ў крамах Нью-Ёрка каштуюць значна танней, чым у мінскіх. Гэта пры тым, што іх трэба было давезці ажно праз акіян, заплаціць мытныя падаткі, разлічыцца з экспедытарамі, лагістамі, складамі і гэтак далей, і гэтак далей. Як жа так? Чаму, да прыкладу, “Грыльяж у шакаладзе” гомельскага “Спартака” ў адным з самых дарагіх гарадоў свету каштуе 3 долары 99 цэнтаў (на нашы грошы 32 тысячы), а ў мінскім гіпермаркеце “Карона” гэткая ж каробка - 45.050 рублёў (5,6 долара). Што за клопат такі не пра свайго, а пра амерыканскага пакупніка, тым больш што заробкі ў амерыканцаў непараўнальна большыя за беларускія?.. Што гэта за эканамічныя законы такія, калі ажно ў Амерыку беларускай фабрыцы выгадна давезці цукеркі за 4 долары, а з Гомеля да Мінска — не. Болей...

Comments: Add Your Own.

Friday, May 11th, 2012

Subject:За права на выбар | Камунікат.org
Posted by:kamunikat.
Time:11:21 am.
За права на выбар
Партрэты асуджаных. Плошча-2010

Вынікам 2010-га года і чарговых выбараў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі на чацвёрты тэрмін стала неверагодная дагэтуль наяўнасць у краіне палітвязняў — агулам каля 60-ці чалавек. Чаму гэтая лічба недакладная? Таму што большасць з іх усё ж выйшлі на волю, некаторым нават удалося пазбегнуць крымінальнага «судзілішча», і за кратамі засталіся толькі самыя-самыя. Судовыя працэсы ішлі на працягу ўсяго 2011-га года і не толькі за Плошчу. Сярод пакараных — незалежны журналіст і актывіст апазіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі Андрэй Пачобут, прадстаўнікі анархісцкага моладзевага руху, праваабаронца Алесь Бяляцкі. Да таго ж за кратамі працягвае знаходзіцца прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч. Маштабны наступ на грамадзянскую супольнасць краіны і масаваязачыстка пачалася менавіта 19 снежня — сілавым разгонам мірнай пратэстнай акцыі. Людзей не толькі напалохалі, збілі, пасадзілі на суткі ці аштрафавалі. Па абвінавачванні ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках за кратамі апынуліся шасцёра з дзесяці кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі, а таксама іх давераныя асобы і кіраўнікі штабоў, актывісты і прыхільнікі дэмакратычнага сцэнару развіцця краіны. Закруцілася чорнае кола помсты. Болей...

Comments: Add Your Own.

Thursday, May 10th, 2012

Subject:Новы час, 19 (291) 2012 | Камунікат.org
Posted by:kamunikat.
Time:11:46 pm.
Новы час
19 (291) 2012

Тэрмін прыдатнасці. Кожную вясну ўлады Беларусі гучна прамаўляюць пра ваенныя поспехі краіны часоў Другой сусветнай вайны. Традыцыйна ладзяцца парады і шэсці з удзелам ветэранаў, моладзь запэўніваюць, што перамога СССР у 1945-м ёсць безапеляцыйным подзвігам. Згадваюцца васьмізначныя лічбы ахвяраў, мужнасць народа, зверствы фашызму. І гэты завучаны, гадамі тыражуемы сцэнар часам выглядае не зусім зразумелым на тле сучаснасці: быццам дэкарацыі ў тэатры змяніліся, а акторы са сцэны так і не сышлі. Не будзем аспрэчваць вартасць той перамогі, ставіць пад сумнеў мужнасць людзей, якія ваявалі ці з усіх сілаў імкнуліся выратаваць сваіх родных. Зразумела, усе факты расстрэлу партызанамі мірных жыхароў, загараджальныя атрады, здрады ды іншыя негераічныя плямы той вайны нельга нават спрабаваць паставіць побач з досведам дзяўчынкі, якую ў адзінаццаць гадоў вывезлі ў Нямеччыну, каб забраць яе кроў параненым. Болей...

Comments: Add Your Own.

Thursday, May 3rd, 2012

Subject:Новы час, 18 (290) 2012 | Камунікат.org
Posted by:kamunikat.
Time:11:13 pm.
Новы час
18 (290) 2012

На гэтым тыдні Беларусь адзначала свята працы — Першамай. Афіцыйны прафсаюз святкаваў у цэнтрах гарадоў з шашлыкамі, танным алкаголем і мітынгамі, незалежным прафсаюзам у маёўках адмовілі. Можна сказаць, што саму наяўнасць незалежных прафсаюзаў у краіне ўлады ўспрымаюць негатыўна. Бо апошнія часта становяцца рупарам незадаволеных грамадзян. Што абмяркоўвалі сябры афіцыйнага прафсаюзу на дазволеным мітынгу ў Дзень працы? Еўрапейскія цэны і беларускія заробкі ў краіне, рост траўматызму на вытворчасці, ахову працы? Не, у Мінску старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) Леанід Козік асудзіў тых людзей, што заклікаюць Еўропу да санкцый супраць беларускага рэжыму, гаварыў пра падтрымку курсу дзяржавы. Болей...

Comments: Add Your Own.

Subject:Літаратурная Беларусь, 4 (68) 2012 | Камунікат.org
Posted by:kamunikat.
Time:12:15 am.
Літаратурная Беларусь
Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»
4 (68) 2012

З гэтымі з’явамі цяпер сутыкаецца беларуская дзяржава, аднак прапанаваць якасную супрацьвагу альбо альтэрнатыву ліберальнай прапагандзе дзяржаўны ідэалагічны апарат аказаўся няздольны. За асноўны базіс дзяржаўных распрацовак быў узяты курс на захаванне і рэінкарнацыю былой савецкай спадчыны, і вельмі мала ўдзяляецца ўвагі фармаванню адэкватнай сённяшнім рэаліям ідэалогіі, адраджэнню культурніцкага і нацыянальнага чынніка ў жыцці краіны. Савецкая ідэалогія і каштоўнасці выглядаюць анахранізмам у ХХІ стагоддзі — і без пераасэнсавання, дадаткаў, новых поглядаў і канцэпцый, нягледзячы на ранейшыя поспехі і дасягненні, не жыццяздольныя. Болей...

Comments: Add Your Own.

Subject:Беларусы ў свеце, 2012/03-04 | Камунікат.org
Posted by:kamunikat.
Time:12:11 am.
Беларусы ў свеце
Інфармацыйны бюлетэнь
2012/03-04

Управа МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” выказвае вялікую занепакоенасць з нагоды крымінальнага пераследу Моладзевага клуба “Крывічы” пры Іркуцкім таварыстве беларускай культуры імя Яна Чэрскага і яго старшыні Алега Рудакова і звяртаецца па дапамогу ў адстойванні яго гонару і годнасці да беларусаў свету. Як стала вядома, Следчае ўпраўленне Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі па Іркуцкай вобласці з падтрымкай СОБРа і спецназа 12 красавіка каля 8.20 уварваліся ў масках і з аўтаматамі ў кватэру старшыні Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага Алега Рудакова і на сядзібу Таварыства. Болей...

Comments: Add Your Own.

Friday, April 27th, 2012

Subject:Народная Воля, 63-64 | Камунікат.org
Posted by:kamunikat.
Time:11:29 am.
Народная Воля
63-64

Появилась информация, что во втором полугодии Беларусь откажется от поставок венесуэльской нефти. Почему проект, о котором с помпой заявляли два года назад, будет приостановлен? Была или нет экономическая целесообразность в поставках “черного золота” из далекой Венесуэлы? О нефтяных интересах Беларуси рассуждает экономист Сергей Чалый. Болей...

Comments: Add Your Own.

Saturday, April 14th, 2012

Subject:Вялікдзень у культуры й мастацтве | Камунікат.org
Posted by:kamunikat.
Time:1:29 pm.
Велікодныя сьвяты маюць багатае адлюстраваньне ў беларускай культуры. У працах мастакоў, пісьменьнікаў і музыкантаў пасхальныя тэмы займаюць асаблівае месца, бо ў беларускай традыцыі Вялікдзень быў адным з галоўных сьвятаў. А лідарамі ў гэтай тэме зьяўляюцца беларускія празаікі й паэты. Тэму працягвае Яланта Сьмялоўская.матэрыял у далучаным гукавым файле Болей...
Comments: Add Your Own.

Thursday, April 12th, 2012

Subject:Народная Воля, 57-58 | Камунікат.org
Posted by:kamunikat.
Time:2:18 pm.
Народная Воля
57-58

Экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Дзмітрый Усс сустрэнецца з майстрам цэха прадпрыемства “Гродна Азот” Аляксеем Емяльянчыкам у судзе Ленінскага раёна сталіцы. Гродзенец хоча спагнаць з палітыка два мільёны рублёў за заклікі да Еўрасаюза ўвесці эканамічныя санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў. Пра зварот у суд паведаміў тэлеканал “Беларусь 1”. З сюжэту вынікае, што Аляксей Емяльянчык такім чынам хоча “правучыць тых, хто заклікае да санкцый”. Болей...

Comments: Add Your Own.

Friday, April 6th, 2012

Subject:Новы час, 13 (285) 2012 | Камунікат.org
Posted by:kamunikat.
Time:10:08 am.
Новы час
13 (285) 2012

У сакавіку Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (Вільнюс) правёў апытанне грамадскай думкі (метадам face-to-face interview апытана 1509 рэспандэнтаў ва ўзросце 18 гадоў і старэй). Аналітыкі НІСЭПД канстатуюць: «эканамічнае самаадчуванне беларусаў працягвае стабілізавацца. Хоць колькасць тых, чыё матэрыяльнае становішча за апошнія тры месяцы палепшылася, усё яшчэ нашмат менш колькасці тых, чыё становішча пагоршылася, суадносіны гэтых паказчыкаў (15,3% супраць 40,4%). Паменшылася і колькасць тых, хто лічыць, што беларуская эканоміка знаходзіцца ў крызісе, з 87,6% у верасні да 77,2% у сакавіку. Болей...

Comments: Add Your Own.

Subject:Тут і цяпер, 06-04-2012 | Камунікат.org
Posted by:kamunikat.
Time:10:04 am.
Тут і цяпер
06-04-2012

арговае сола кіраўніка Беларусі сведчыць пра тое, што яго пачынаюць палохаць абдымкі Масквы. На нарадзе па пытаннях знешней палітыкі Аляксандр Лукашэнка засведчыў сваю гатоўнасць ісці на саступкі Еўрапейскаму Саюзу, хаця ўсяляк спрабаваў гэта схаваць. Найбольш яскравым прыкладам з'яўляецца ягоная пазіцыя па пытанні вяртання амбасадараў ЕС у Беларусь: -- Мы с министром иностранных дел договорились, что мы каждую страну и каждого посла будем персонально рассматривать, в плане возвращения в Беларусь. Но это не имеет ничего общего с тем, что мы хотим воспрепятствовать возвращению послов... Это была их воля, они уехали, совершив дипломатический, политический шаг... А вот вернуться обратно -- это уж мы посмотрим, каким образом они будут возвращаться в Беларусь. Но и говорить о том, что мы их не пустим, тоже нам не следует. Нам с кем-то разговаривать надо? Надо. Болей...

Comments: Add Your Own.

Wednesday, March 28th, 2012

Subject:Олег Алкаев (Интервью)
Posted by:bel_diaspora_de.
Time:12:29 am.
Оригинал взят у [info]bel_diaspora_de в Олег Алкаев (Интервью)
Олег Алкаев - бывший полковник внутренней службы Беларуси а ныне политиммигрант. 

С декабря 1996 по май 2001 года Алкаев был начальником Следственного изолятора № 1 в Минске и руководил командой, исполняющей смертные приговоры. По его свидетельству, за этот период было расстреляно 134 заключенных.
В 2001 году Алкаев выступил с разоблачениями по делу о похищении и убийстве белорусских политиков.
В 1999 году по распоряжению министра внутренних дел Юрия Сивакова Алкаев дважды по личному указанию министра выдавал специальный пистолет ПБ-9, предназначенный для приведения в исполнение смертных приговоров, командиру СОБРа Дмитрию Павличенко.
Сопоставив даты выдачи оружия и даты исчезновения политиков, Алкаев высказал предположение, что из этого пистолета были убиты Юрий Захаренко, Виктор Гончар и Анатолий Красовский.
Правоохранительные органы не предприняли необходимые меры для расследования, арестованный по делу Павличенко был вскоре освобожден из под стражи специальным указом и до сих пор находится на свободе.


Comments: Add Your Own.

Monday, March 19th, 2012

Subject:ТОП-100 беларускай прозы! | Камунікат.org
Posted by:kamunikat.
Time:8:19 pm.
Некаторыя кажуць, што “беларуская мова – бедная мова. Потому что на беларускай мове нельзя сказать что-то великое”. Абвергнуць гэтае спрэчнае сцвярджэнне актывісты “Дзедзіча” прапаноўваюць з дапамогай складання ТОП-100 празаічных твораў на беларускай мове.У межах кампаніі “Наша мова” АРР “Дзедзіч” адкрывае галасаванне за выбар найлепшай прозы на беларускай мове. Спачатку ў адмысловай суполцы Ўкантакце будзе наладжана абмеркаванне, якія творы вартыя таго, каб апынуцца ў рэйтынгу “ТОП-100 беларускай прозы”. Кожны ахвотны можа дадаваць свае прапановы ў гэты спіс.Збор прапановаў будзе цягнуцца да 25 сакавіка. Пасля гэтага на сайце “Дзедзіча” будзе наладжана галасаванне за выбар лепшых з прапанаваных варыянтаў.Кіраўні... Болей...
Comments: Add Your Own.

Sunday, February 5th, 2012

Subject:Пазьняк Зянон, Цяжкі час | Камунікат.org
Posted by:kamunikat.
Time:12:36 pm.
Цяжкі час
Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн. 3, артыкулы і матэр’ялы (2003–2010)
Пазьняк Зянон

Трэцяя кніга „ Канцэпцыі новага беларускага Адраджэньня” („ЦЯЖКІ ЧАС – ПРАЦЯГ”) зьяўляецца прадаўжэньнем другой, мае агульны тытул і нумарацыю старонак па ўсёй кнізе і ў дадатку. Яна зьвязана адной тэмай – адлюстраваньнем „ цёмнага часу” і змаганьня з антыбеларускай сістэмай ўлады. Унутранную акупацыю мы перажываем упершыню ў гісторыі. За шаснаццаць гадоў цёмнага часу вынішчаныя культурная здабыткі, якія ў найцяжэйшых умовах савецкага палітычнага прыгнёту і генацыду ўдалося яшчэ захаваць, зьберагчы і нават памножыць у мастацтве і літаратуры. Цалкам ліквідаванае беларускае нацыянальнае тэлебачаньне, радыё, вынішчаны беларускі друк і выдавецтвы, разбураны саюз пісьменьнікаў і творчыя арганізацыі, практычна, ліквідаванае беларускае навучаньне і беларуская школа, ктастрафічна разбурана сістэма сярэдняй адукацыі. Рэзка абнізіўся культурны і адукацыйны ўзровень моладзі, мізэрнымі сталі духоўныя запатрабаваньні людзей і, як вынік, узьнікае апатыя і бязраднасьць. (фрагмэнт) Болей...

Comments: Add Your Own.

Subject:Пазьняк Зянон, Пазьняк Зянон, Незалежнасьць Беларусі. 20 гадоў | Камунікат.org
Posted by:kamunikat.
Time:12:23 pm.
Пазьняк Зянон, Незалежнасьць Беларусі. 20 гадоў
Адбітак з кнігі: Зянон Пазьняк. Сэсія незалежнасьці
Пазьняк Зянон

Галоўны зьмест Беларускага Народнага Фронту (дзеля чаго ён і быў створаны) – гэта ліквідаваць камунізм, здабыць незалежнасьць Беларусі і адчыніць дарогу да дэмакратыі. Але напачатку, пакуль Фронт не ўвайшоў яшчэ ў сілу, а камунізм быў моцны, пра гэта казалася асьцярожна. У жніўні 1989 года на Сойме Фронту, які праходзіў у Чырвоным касьцёле ў Менску, было адкрыта сцьверджана, што наша галоўная задача – суверэнітэт і незалежнасьць Беларусі. (фрагмэнт) Болей...

Comments: Add Your Own.

Subject:Пазьняк Зянон, Сэсія незалежнасьці | Камунікат.org
Posted by:kamunikat.
Time:12:16 pm.
Сэсія незалежнасьці
Артыкулы, матэр’ялы і стэнаграмы Нечарговай пятай сэсіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 12-га скліканьня (24-25 жніўня 1991 года)
Пазьняк Зянон

У гэтай кнізе друкуецца стэнаграма Сэсіі Незалежнасьці – Нечарговай пятай сэсіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 12-га скліканьня (24-25 жніўня 1991 г.). Па гэтай тэме – найважнейшай тэме нашай найноўшай гісторыі – надрукавана вельмі мала. Самыя стэнаграмы ў асноўным зьнішчаны антыбеларускім рэжымам. Таму друк стэнаграмаў лічу важным сваім абавязкам. Аўтар гэтых радкоў ня раз зьвяртаўся да рашэньняў Пятай нечарговай сэсіі ў сваіх артыкулах і публікацыях, напрыклад, у кнізе „Дэпутаты незалежнасьці”. Варшава-Нью Ёрк-Вільня, 2010 г. (напісанай сумесна з С. Навумчыкам). Гэтае апісаньне і апавяданьне пра Сэсію Незалежнасьці адметнае тым, што зроблена чалавекам, які быў непасрэдным ўдзельнікам Сэсіі і ўсіх тых падзеяў, якім дэпутаты БНФ надавалі адпаведны змагарны і пераможны кшталт. (Прадмова, фрагмэнт) Болей...

Comments: Add Your Own.

Tuesday, January 24th, 2012

Subject:Паважаныя суайчыннікі,
Posted by:bel_diaspora_de.
Time:9:31 pm.
Оригинал взят у [info]bel_diaspora_de в Паважаныя суайчыннікі,

Зьвяртаемся да вас, са словамі  заклапочанасьці, за лес нашай Бацькаўшчыны - Беларусі.

  У мінулым годзе у Бельгіі, быў заснаваны  Офіс Беларускай Палітычнай Эміграцыі ( Антвэрпен). Офіс зарэгістраваны і мае акрэдытацыю у Эўрапарляменце. Яго заснавальнікі фізічныя асобы, прадстаўнікі палітычнай эміграцыі апошняга дзесяцігодзя.  Стратэгія Офіса палягае   у кансалідацыі і каардынацыі  намаганьняў беларускай дыяспары  сьвету  супраць знішчэньня беларускага этнаса і  дапамога  беларускай нацыі у барацьбе за сваі правы і жыцьцёвыя інтарэсы; супраць паўзучай акупацыі з боку Расеі. Read more... )

Comments: Add Your Own.

Monday, November 14th, 2011

Subject:Вячорка Радаслава, Язылец Аляксе, Костэк Анджэй, Сцяпанава Юлія, Міхалюк Юлія, Слабчанка Дар’я, Чорн
Posted by:kamunikat.
Time:8:53 am.
Падарожны дапаможнік
Дапаможнік беларусам, якія збіраюцца ў Еўропу
Вячорка Радаслава, Язылец Аляксе, Костэк Анджэй, Сцяпанава Юлія, Міхалюк Юлія, Слабчанка Дар’я, Чорная Юлія, Свідзерскі Сцяпан

Выданне прызначаецца для публікі рознага ўзросту, сацыяльнага і эканамічнага статусу. З кнігі вы даведаецеся пра магчымасці падарожнічаць па Еўропе. Знойдзеце адказы на частыя пытанні: як замовіць квіткі, як зрабіць візу, куды паехаць. Сваім досведам дзеляцца маладыя журналісты, аматары прыгодаў і падарожжаў. Болей...

Comments: Add Your Own.

LiveJournal for Americans in Belarus and Belarussians in America.

View:User Info.
View:Friends.
View:Calendar.
View:Memories.
You're looking at the latest 20 entries. Missed some entries? Then simply jump back 20 entries.